Автор: Джон Бланшард
2008
«Свет смерці» — так, напэўна, падумаў бы той, каму пашчасціла б збоку ўбачыць планету, на якой мы жывём. Людзі паміраюць раптоўна, людзі паміраюць у пакутах, людзі паміраюць паасобку і тысячамі, людзі паміраюць ад цунамі і ад рук тэрарыстаў. Хрысціяне сцвярджаюць, што гэты свет створаны Богам. Яны вераць, што Бог кантралюе ўсе падзеі ў нашым жыцці і што Ён любіць людзей. Ці не падаецца такая вера абсурднай?
Аўтар брашуры — хрысціянін. Ён прызнае, што пакуты існуюць. Ён глядзіць у твар рэчаіснасці і не хавае галаву ў пясок. Аднак ён не лічыць сваю хрысціянскую веру абсурдам. Больш за тое, на яго погляд, толькі вера ва ўсемагутнага і любячага Бога можа растлумачыць пакуты і надаць ім сэнс.
Дык куды ж глядзіць Бог, калі адбываецца зло?